Адкрытае акцыянернае таварыства "Інвет" - прамысловае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці і рэалізацыі вырабаў з палімерных матэрыялаў, якія вырабляюцца па тэхналогіі ліцця пад ціскам, экструзіі, ратацыйнага фармавання, а таксама на апрацоўцы металаў і сплаваў, для розных галін і сфер прымянення.
Прадукцыя, якая вырабляецца, дзякуючы разнастайнасці асартыменту, высокай якасці і даступным цэнах, карыстаецца высокім попытам на рынку Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.
Наменклатура прадукцыі ААТ "Інвет" налічвае больш за 500 найменняў вырабаў.
Напрамкі вытворчасці:
- боксы для цялятаў;
- вырабы для догляду за сельскагаспадарчымі жывёламі;
- вырабы для ландшафтнага дызайну;
- тавары для дома і дачы;
- пантоны модульныя;
- аўтатрактарная прадукцыя;
- трубы гафрыраваныя;
- дарожныя агароджы;
- тара.
На дадзены момант прадпрыемства з'яўляецца вядучым вытворцам вырабаў з палімерных матэрыялаў у Рэспубліцы Беларусь.
Прадпрыемства заснавана ў 1959 годзе.
З канца 80-х гадоў прадпрыемства вырабляе пластыкавыя вырабы метадам ліцця пад ціскам.
У 2006 годзе ААТ "Інвет" асвоіла тэхналогію ратацыйнага фармавання, што дазволіла прадпрыемству вырабляць буйнагабарытныя пластыкавыя вырабы.
З 2011 года прадпрыемства вырабляе двухслаёвыя гафрыраваныя трубы метадам экструзіўнага фармавання.
На сённяшні дзень партнёрамі ААТ "Інвет" з'яўляюцца буйныя прадпрыемствы машынабудавання Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі – ААТ "Мінскі трактарны завод", ААТ "Мінскі аўтобусны завод", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Амкадор", ТАА "Камбайнавы завод" Растсельмаш", Лікінскі аўтобусны завод ("ЛіАЗ"), ЗАТ "Пецярбургскі трактарны завод".
Прадпрыемства экспартуе прадукцыю ў 15 краін блізкага і далёкага замежжа – Расія, Казахстан, Літва, Латвія, Украіна, Італія, Іспанія, Ізраіль, Фінляндыя, Ірландыя, Малдова, Венгрыя, Турцыя, Арменія, Швейцарыя.
Адкрытае акцыянернае таварыства "Інвет" - надзейны партнёр у супрацоўніцтве!